БЕЛ Ł РУС

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў

8.12.2025 / 23:57

Nashaniva.com

У Беларусі — больш за 23 тысячы населеных пунктаў. Далёка не заўсёды зразумела, як правільна вымаўляецца і пішацца назва таго ці іншага. І калі шматпакутны Лунінец адораны націскам у Вікіпедыі, то з вёскай на дзясятак дамоў могуць узнікнуць пытанні. Каб гэта выправіць, Ігар Палынскі з калегамі стварыў адмысловы анлайн-даведнік, піша «Будзьма».

На гэты момант у даведніку можна знайсці, як пішуцца назвы населеных пунктаў нашай краіны па-беларуску (з націскамі!) і па-руску, альтэрнатыўныя варыянты назваў (калі яны ёсць), а таксама даведацца, дзе знаходзяцца населеныя пункты і як скланяюцца іх назвы.

Па словах Ігара Палынскага, ёсць яшчэ ідэі апісаць іх паходжанне, дадаць каардынаты.

«Некаторыя крыніцы інфармацыі ёсць, мы займаемся іх упарадкаваннем. Могуць быць недакладнасці — арыгінальная база досыць старая, але мы ловім і выпраўляем блохі, дадаём даныя, якія нам дасылаюць (пакуль асабіста, але прыкруцім магчымасць рабіць гэта праз сайт)», — піша Ігар Палынскі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Для анлайн-даведніка набылі адмысловы дамен bielarus.live.

Таксама адзначаецца, што ўся наяўная на гэты момант інфармацыя ў анлайн-даведніку — на падставе даведніка Валянціны Лемцюговай, а таксама з граматычнай базы Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі.

Чытайце таксама:

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі

Ісці па вадзе. У вёсцы плытагонаў на Іслачы яшчэ памятаюць зніклае рамяство

Каментары да артыкула