БЕЛ Ł РУС

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе

9.12.2025 / 10:51

Nashaniva.com

Арганізатары беларускага рок-фестывалю «Сонцастаянне» паведамілі пра адмену мерапрыемства ў 2026 годзе. Кампанію не ўнеслі ў адпаведны рэестр.

Прычынай адмены значнага мерапрыемства стала тое, што кампанія не ўнесена ў Рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Як растлумачылі арганізатары, гэта азначае, што яны не маюць права ажыццяўляць пракат замежных выканаўцаў, у тым ліку з Расіі.

«У сілу сказанага рок-фестываль «Сонцастаянне» не плануецца да правядзення ў 2026 годзе», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Арганізатары падзякавалі ўсім за падтрымку цягам трох гадоў і выказалі ўпэўненасць, што вернуцца да правядзення фестывалю ў будучыні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула