БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прыбыў у Рым — сустрэнецца з Папам і Мелоні

9.12.2025 / 11:19

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у Рым, дзе ў яго запланаваны шэраг сустрэч у рамках еўрапейскага турнэ.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Peter Morrison

Сёння, 9 снежня, у кіраўніка Украіны запланавана аўдыенцыя ў Папы Рымскага Льва XIV і сустрэча з прэм'ерам Італіі Джорджай Мелоні.

Гэты візіт з'яўляецца працягам еўрапейскага турнэ Зяленскага. Напярэдадні ён наведаў Лондан і Брусель, дзе правёў перамовы з кіраўнікамі Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі, а таксама з лідарамі НАТА і Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула