БЕЛ Ł РУС

Беларускія цукеркі з алкаголем сталі праблемай у Расіі

9.12.2025 / 13:8

Nashaniva.com

У расійскіх школьнікаў стаў папулярны алкаголь у цукерках — яны скупляюць бутэлечкі з лікёрам і каньяком. 

Расійскія школьнікі размятаюць у інтэрнэт-крамах цукеркі ў выглядзе бутэлечак, напоўненыя моцным алкаголем. Паводле паведамленняў расійскіх тэлеграм-каналаў, попыт на такія алка-прысмакі, найперш, ад беларускіх вытворцаў, а таксама французскія шакаладныя грушы, значна вырас напярэдадні навагодніх свят. 

Некаторыя школьнікі ўжо пасля пары цукерак адчуваюць млоснасць і галавакружэнне, што звязана з моцным алкагольным ап'яненнем.

Шакаладныя цукеркі ў форме «бутэлечак» з каньяком і лікёрам з'яўляюцца даволі распаўсюджаным тыпам цукерак, што выпускаюцца рознымі кандытарскімі фабрыкамі. Асабліва папулярныя бутэлечкі з лікёрам і каньяком ад «Камунаркі». У сеціве нават завірусілася фота, дзе на фірмовай краме вісіць абвестка, што шакаладных бутэлечак у краме няма.

.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула