БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

9.12.2025 / 13:32

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка на сённяшнім пасяджэнні Рады бяспекі запатрабаваў ад Літвы сесці за стол перамоваў. Ён падкрэсліў, што літоўскія фуры проста так не пакінуць краіну — Літве прыйдзецца дамаўляцца.

Падчас пасяджэння Лукашэнка агучыў некаторыя патрабаванні да Вільні.

«Вярніце нам 17 або 20 аўтамабіляў, якія вы скралі. Пажарныя аўтамабілі, якія пастаўлялі ў Зімбабвэ. Нармалізуйце працу нашага санаторыя, дзе мы лячылі чарнобыльскіх дзяцей. Яны ў дзяцей адабралі фактычна санаторый. І вярніце нам грошы за тое, што мы там будавалі порт», — сказаў ён. 

Таксама Лукашэнка згадаў «альтэрнатыўныя ўрады» і «баявыя атрады», якія, паводле яго слоў, «утрымліваюць» у Літве.

«Яны ад нас чагосьці патрабуюць. А калі б мы ў Беларусі стваралі альтэрнатыўныя ўрады і падтрымлівалі «змагароў за незалежнасць». Яны там ствараюць баявыя атрады, яны іх узбройваюць. Помніце — харугвы. Яны нікуды не дзеліся. І цэлыя палкі, як яны называюць. Гэта што, жарт? І яны яшчэ нам нейкія прэтэнзіі выстаўляюць. Ну, утрымліваюць яны іх — няхай утрымліваюць. Але калі гэта накіравана супраць нашай краіны, мы як на гэта павінны рэагаваць?» — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула