БЕЛ Ł РУС

Трамп: Зяленскаму давядзецца ўзяць сябе ў рукі і прыняць здзелку, бо Украіна прайграе ў вайне

9.12.2025 / 14:54

Nashaniva.com

Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў у інтэрв'ю Politico. 

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Белым доме 17 кастрычніка 2025 года. Фота: Win McNamee / Getty Images

Трамп сказаў: «Зяленскаму давядзецца ўзяць сябе ў рукі і пачаць прымаць прапановы. Ведаеце, калі прайграеш, бо ён прайграе…»

Журналістка Даша Бернс перапытала: «Вы думаеце, што Украіна прайграла гэтую вайну?»

«Ну, яны страцілі тэрыторыю задоўга да таго, як я тут апынуўся. Яны страцілі цэлую прыбярэжную паласу, вялікую прыбярэжную паласу. Калі паглядзець на карты. Я тут 10 месяцаў [у Белым доме]. Але калі вярнуцца на 10 месяцаў назад і паглядзець, яны страцілі ўсю гэтую паласу. Цяпер яна стала яшчэ шырэйшай. Але яны страцілі шмат тэрыторыі, і гэтая тэрыторыя таксама вельмі добрая», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Трамп мяркуе, што ва Украіне наспеў час правесці прэзідэнцкія выбары

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго

Каментары да артыкула