БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя імёны яшчэ пяці ўкраінцаў, вызваленых 22 лістапада

9.12.2025 / 16:14

Nashaniva.com

22 лістапада быў памілаваны 31 грамадзянін Украіны. Як вядома праваабаронцам «Вясны», сярод іх толькі дзесяць затрыманых і асуджаных паводле палітычных матываў.

Надзея Нікалаюк

Раней паведамлялася пра вызваленне пяці палітзняволеных: 18-гадовай Марыі Місюк, асуджанай да 13 гадоў калоніі; Міхаіла Сталярчука, асуджанага за «агентурную дзейнасць» да шасці гадоў зняволення; Лідзіі Грук, затрыманай і асуджанай разам з мужам, які застаўся за кратамі ў Беларусі; Аляксандра Катовіча, асуджанага за каментары да пяці гадоў калоніі; Анастасію Кашчыну, асуджаную па «справе Гаюна».

Цяпер праваабаронцам стала вядома, што таксама былі вызваленыя 22 лістапада яшчэ пяць грамадзян Украіны, затрыманых у Беларусі паводле палітычных матываў: Сяргей Кузьміч, Аляксандр Крывіч, Надзея Нікалаюк, Касьян Кулікоўскі, Святлана Міронава.

«Вясне» раней было вядома толькі пра палітычны пераслед Надзеі Нікалаюк.

Надзея знаходзілася ў ізалятары на Акрэсціна ў дэпартацыйнай камеры на працягу 57 дзён — ужо тады ў жанчыны была трэцяя стадыя анкалогіі. Надзею абвінавачвалі ў агентурнай дзейнасці і перадачы звестак ва Украіну. Да затрымання яна працавала ў «Берасцейскім пекары». На працягу 20 гадоў яна жыла ў Беларусі з відам на жыхарства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула