БЕЛ Ł РУС

У Мінску прарыў трубы выклікаў сапраўдную паводку ВІДЭА

9.12.2025 / 16:47

Nashaniva.com

У адным з раёнаў Мінска 9 снежня здарылася паводка — прычынай стаў прарыў водаправоднай трубы на завулку Чарвякова каля дома №7.

Скрыншот з відэа

У «Мінскводаканале» паведамілі, што з-за аварыі ў прылеглым квартале знізіўся ціск вады. Праблемы назіраліся ў межах вуліц Нававіленскай, Чарвякова, Максіма Багдановіча, Някрасава, Арлоўскай і Шаўчэнкі.

Камунальныя службы запэўнілі, што аварыйныя брыгады ўжо ў экстранным парадку пачалі рамонтныя работы.

З відэазапісаў бачна, што вадой затапіла часткі прыватных падворкаў, праезную частку і двор шматпавярховага дома. Пад вадой апынуліся і аўтамабілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула