БЕЛ Ł РУС

Майстар з Жыткавіцкага раёна робіць чаўны па старадаўняй традыцыі — з суцэльнага дуба і з правільным вяслом

10.12.2025 / 14:47

Nashaniva.com

Леанід Швец жыве ў вёсцы Перароў — ён захоўвае традыцыю вырабу прыпяцкага чоўна. Традыцыі, дарэчы, нададзены статус гістарычна-культурнай каштоўнасці, пішуць «Моцныя навіны».

Фота: Аляксей Сталяроў

Мужчына кажа, што рабіў чаўны яшчэ ягоны дзед — ад яго засталіся інструменты: гэблік, капыл, струг, цёслы. Імі зараз працуе і ўнук.

Човен адрозніваецца ад лодкі тым, што робіцца з суцэльнага дрэва шляхам выдзёўбвання. Патрэбная дубовая калода — гэта дарагі матэрыял, і нават не кожны дуб пасуе для вырабу.

Яшчэ адзін сакрэт у тым, што вясло робіцца індывідуальна пад «кіроўцу». Па даўжыні яно павінна быць роўным росту гаспадара чоўна, а шырокая частка — з яго далонь, інакш веславаць будзе складана і нязручна. 

Затое добра зроблены човен вельмі хуткі і манеўраны на вадзе.

Захаванне гэтага майстэрства падтрымана дзяржаваю: «Традыцыя вырабу прыпяцкага чоўна ў вёсцы Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці» мае статус гістарычна-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула