БЕЛ Ł РУС

«Камунарка» пракаментавалі закіды, што расійскія школьнікі п'янеюць ад яе цукерак

10.12.2025 / 16:40

Nashaniva.com

Днямі з'явілася інфармацыя, што ў расійскіх школьнікаў стаў папулярны алкаголь у цукерках — яны скупляюць бутэлечкі з лікёрам і каньяком, перш за ўсё вытворчасці мінскай фабрыкі «Камунарка». Некаторыя школьнікі ўжо пасля пары цукерак нібыта адчуваюць млоснасць і галавакружэнне, што звязана з моцным алкагольным ап'яненнем. На «Камунарцы» пракаментавалі гэтую сітуацыю, піша «Анлайнер».

Фота ілюстрацыйнае

На «Камунарцы» пракаментавалі, што горкі шакалад з начынкай «Шакаладныя бутэлечкі з каньяком» і «Шакаладныя бутэлечкі з лікёрам» выпускаецца па рэцэптурах, узгодненых Міністэрствам аховы здароўя Беларусі.

Гэтая прадукцыя адносіцца да кандытарскіх вырабаў, а не да алкагольнай прадукцыі. Узроставыя абмежаванні на куплю такіх прысмакаў не распаўсюджваюцца:

«Пытанне ўжывання дзецьмі кандытарскіх вырабаў з утрыманнем алкаголю адносіцца да зоны адказнасці бацькоў. Спажыванне такіх вырабаў, як і любых іншых прадуктаў, павінна быць разумным».

У кампаніі адзначылі, што на ўпакоўцы пазначаны падрабязны склад прадукту, што дазваляе пакупнікам зрабіць усвядомлены выбар.

Чытайце таксама:

Беларускія цукеркі з алкаголем сталі праблемай у Расіі

На Камароўцы з’явіліся салодкія навагоднія падарункі

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак

Каментары да артыкула