БЕЛ Ł РУС

Блогер Улад Бумага прайграў суд у Расіі ў справе правоў на сваю выяву

10.12.2025 / 18:42

Nashaniva.com

Расійскі суд у Рэжаўскай гарадской акрузе Свярдлоўскай вобласці адмовіў беларускаму блогеру Уладу Бумагу (A4) у патрабаванні спагнаць 30 тысяч расійскіх рублёў (каля 390 даляраў) з уладальніцы крамы «Карамелька» Алены Талмачовай. Блогер сцвярджаў, што яна незаконна прадавала футболкі з ягонай выявай і тым самым парушала ягоныя выключныя правы, паведамляе RTVI.

Улад Бумага. Фота з сацсетак

Кампанія Бумагі «Четыреачетыре-Плюс» заявіла, што ў маі 2024 года ў краме прадаваліся футболкі з малюнкамі «А4» і «Ламба», якія яны палічылі кантрафактнымі. Акрамя кампенсацыі, блогер хацеў таксама вярнуць судовыя выдаткі.

Аднак суд прыйшоў да высновы, што прадстаўнікі блогера не змаглі пераканаўча даказаць, што правы на дызайн належаць яго кампаніі. Больш за тое, выявы на футболках, якія прадавала Талмачова, не былі ідэнтычныя тым, на якія спасылаўся Бумага. Таксама высветлілася, што паказаныя блогерам малюнкі «А4» і «Ламба» ў Расіі не зарэгістраваныя як таварныя знакі.

Раней стала вядома пра зусім не бліскучую фінансавую сітуацыю бізнэсаў Бумагі ў Расіі. У сакавіку 2025 года ягоная кампанія «Бумажная Бумага», якая займалася продажам снэкаў, абвясціла пра намер падаць на банкруцтва. На той момант супраць яе было сем пазоваў на суму каля 40 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 520 тысяч даляраў). Найбуйнейшы з іх — амаль 30 мільёнаў (каля 390 тысяч) — падаў расійскі офіс нямецкага вытворцы харчовых дабавак. Крэдыторамі значыліся і іншыя кампаніі, у тым ліку Сбербанк.

Увогуле бізнэс-структуры, звязаныя з блогерам, у апошнія гады пастаянна неслі страты. За 2023 год «Бумажная Бумага» паказала высокую выручку і прыбытак, але ў 2024 годзе выйшла ў мінус на 110 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 1,4 мільёна даляраў). Бумага вымушаны быў таксама закрыць піцэрыю, адкрытую сумесна з рэстаратарам Антонам Пінскім: праект працаваў няўдала і прыносіў значныя страты.

Увосень з’явілася таксама інфармацыя, што ў блогера ўзнікла запазычанасць у 2 мільёны рублёў (каля 26 тысяч даляраў) перад Падатковай службай Расіі.

Чытайце таксама:

Блогер Улад Бумага знайшоў сабе новы занятак у Маскве

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках

Прагіб залічаны. Пяскоў заявіў, што пад уражаннем ад пытання беларускага блогера Улада Бумагі Пуціну

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Каментары да артыкула