БЕЛ Ł РУС

У 53 гады памёр чэмпіён Беларусі па футболе Сяргей Сініцын

11.12.2025 / 10:45

Nashaniva.com

Сяргей Вячаслававіч быў выхаванцам магілёўскага футбола.

Фота: football.by

Выступаў за мясцовыя «Дняпро» і «Тарпеда». Акрамя таго, у яго кар’еры былі «Славія», «Белшына», «Нафтан» і шэраг іншых клубаў, піша football.by 

У складзе мазырскай каманды Сініцын у 2000 годзе стаў чэмпіёнам краіны і перамог у Кубку Беларусі.

Апошнія гады спецыяліст працаваў трэнерам галкіпераў у дзіцяча-юнацкай школе «Дняпра», а таксама ў дублі магілёўскага клуба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула