БЕЛ Ł РУС

Трамп думае стварыць альтэрнатыву G7 з удзелам Расіі

11.12.2025 / 19:21

Nashaniva.com

Выданне Politico паведамляе, што ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа абмяркоўваецца ідэя стварэння новага міжнароднага фармату пад назвай «Ключавая пяцёрка» (Core 5 або C5). У гэтую групу прапануецца ўключыць пяць вялікіх дзяржаў: ЗША, Кітай, Расію, Індыю і Японію. Мяркуецца, што C5 можа стаць альтэрнатывай сучаснай «Вялікай сямёрцы» (G7), з якой Расія была выключана ў 2014 годзе.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Па словах былой супрацоўніцы Рады нацыянальнай бяспекі пры адміністрацыі Джо Байдэна Торы Таўсіг, такая ініцыятыва адлюстроўвае прагматычны падыход Трампа да міжнароднай палітыкі без ідэалагічнай афарбоўкі. Ён імкнецца да супрацоўніцтва з моцнымі аўтарытарнымі лідарамі і прызнае рэгіянальныя сферы ўплыву.

Таўсіг таксама адзначае, што адсутнасць еўрапейскіх краін у C5 можа быць успрынята ў Еўропе як сігнал таго, што ЗША разглядаюць Расію як паўнапраўную дзяржаву з законнымі інтарэсамі ў рэгіёне.

Раней портал Defense One паведамляў, што праект C5 уключаны ў пашыраную непублічную версію Стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША, дзе першымі тэмамі для абмеркавання маглі быць нармалізацыя адносін паміж Ізраілем і Саудаўскай Аравіяй. Праўда, афіцыйная прадстаўніца Белага дома Анна Кэлі абвергла існаванне такой закрытай версіі дакумента.

Раней Трамп крытыкаваў выключэнне Расіі з G8 і выступаў за пашырэнне фармату за кошт Кітая. У сваю чаргу, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адзначыў, што доля G7 у сусветнай эканоміцы скарачаецца, і выключыў магчымасць вяртання Масквы ў «васьмёрку», нягледзячы на тое, што гэта прапрацоўвалася ў першапачатковым амерыканскім праекце міру.

Чытайце таксама:

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план

Трамп: Зяленскаму давядзецца ўзяць сябе ў рукі і прыняць здзелку, бо Украіна прайграе ў вайне

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану

Каментары да артыкула