БЕЛ Ł РУС

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс

12.12.2025 / 11:10

Nashaniva.com

Вызначаны новы склад Рады па развіцці прадпрымальніцтва. Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Саўміна №715 ад 10 снежня. Дакумент уступае ў сілу пасля публікацыі.

Павел Тапузідзіс. Фота: Tut.by

Старшынёй з'яўляецца прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Яго намеснік — старшыня праўлення «Банка развіцця» Сяргей Сталярчук.

Таксама ў склад Рады ўваходзяць:

З ліку Рады па развіцці прадпрымальніцтва знік старшыня савета дырэктараў ТАА «Табак-Інвест» Павел Тапузідзіс, які быў намеснікам старшыні савета. Таксама цяпер у ім няма генеральнага дырэктара ТАА «Хенкель Баутэхнік» Сяргея Навіцкага, заўважыў Reform.news.

Новымі асобамі ў савеце сталі Уладзімір Кульбянкоў, Анатоль Лысюк, Валянцін Пікуль, Сяргей Падгайскі, Ігар Рышкевіч, Андрэй Сідараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула