БЕЛ Ł РУС

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С

12.12.2025 / 11:50

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 13—15 снежня

У суботу надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць халодная паветраная маса. Месцамі невялікі кароткачасовы дождж, мокры снег, днём у асобных раёнах па захадзе будзе ўтварацца слабы галалёд. На дарогах чакаецца галалёдзіца. Вецер месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -1..-5°С, па паўднёвым захадзе 0..+4°С; ноччу па паўночнай палове краіны да -7°С.

У нядзелю — снег, мокры снег, дождж. Месцамі прагназуецца галалёд, на дарогах галалёдзіца, ноччу і раніцай наліпанне мокрага снегу.

Ноччу -2..-9°С, у заходніх раёнах -1..+4°С; максімальная днём ад -5°С па ўсходзе да +6°С на захадзе.

15 снежня, у панядзелак, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі чакаюцца слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы і раніцай наліпанне мокрага снегу.

Ноччу -1..-8°С, па ўсходзе пры праясненнях да -11°С, месцамі 0..+3°С; максімальная днём -1.. +6°С.

Папярэдні прагноз надвор'я да канца гэтага года і пачатак наступнага паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула