БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская атрымала прэмію Маргарэт Тэтчар, яна яе прысвяціла беларускім жанчынам, што змагаюцца за свабоду

12.12.2025 / 12:27

Nashaniva.com

У Рыме Святлана Ціханоўская атрымала прэстыжную ўзнагароду Margaret Thatcher Award, якую штогод уручаюць асобам, што праявілі выбітнае лідарства і прынцыповасць у абароне свабоды.

У сваёй прамове беларуская лідарка распавяла, што беларускую рэвалюцыю называюць «рэвалюцыяй з жаночым тварам», і прысвяціла ўзнагароду мужным беларускім жанчынам, якія сталі сімвалам свабоды і няскоранасці:

«Маргарэт Тэтчэр казала, што мужнасць — гэта самая важная дабрадзейнасць.

Сёння я прысвячаю гэтую ўзнагароду мужным беларускім жанчынам, якія змагаюцца за свабоду. Якія не ідуць за натоўпам, а пракладваюць шлях.

Такім жанчынам, як Марыя Калеснікава, якая парвала свой беларускі пашпарт і кінула яго ў акно машыны, каб яе не дэпартавалі з краіны.

Як Кацярына Андрэева, якая працягвала весці прамую трансляцыю з мітынгу, пакуль яе арыштоўваў АМАП Лукашэнкі.

Як Ніна Багінская, пажылая жанчына, якая зноў і зноў пратэставала на вуліцах, нягледзячы на шматкратныя арышты і прысуды. 

Нашыя ўласныя жалезныя лэдзі.

Многія з гэтых жанчын застаюцца за кратамі. І мы не спыняем барацьбы за іх вызваленне. Таксама як і не спынімся змагацца за нашую краіну», — сказала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула