БЕЛ Ł РУС

«Вёсачка Дзядулі Мароза» адкрыецца ў Мінску

13.12.2025 / 9:36

Nashaniva.com

Навагодняя пляцоўка для дзяцей і іх бацькоў «Вёсачка Дзядулі Мароза» пачне працу з 22 снежня ў гандлёвым цэнтры «Першы нацыянальны гандлёвы дом». Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Эла Жоўтка, пішуць «Мінск-навіны».

Фота: «Мінск-навіны»

Пляцоўка будзе працаваць штодзённа да 31 снежня. У гэтыя дні Дзядуля Мароз асабіста будзе сустракаць юных гасцей у сваім казачна аформленым доміку.

— З 22 снежня мы запрашаем дзяцей і іх бацькоў на асаблівую інтэрактыўную пляцоўку, якая будзе працаваць у Першым нацыянальным гандлёвым доме. Гэта месца, дзе дзеці змогуць паразмаўляць з Дзядулем Марозам і зрабіць памятныя фотаздымкі. Мы хочам падарыць дзецям незвычайныя святочныя эмоцыі, — адзначыла Эла Жоўтка.

Па словах спікеркі, асноўны акцэнт зроблены на размовах і стварэнні чароўнай атмасферы. Пляцоўка будзе ўпрыгожана ў тэматычным стылі, а ўсе госці гандлёвага цэнтра змогуць наведаць лакацыю абсалютна бясплатна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула