БЕЛ Ł РУС

Італія, Балгарыя і Мальта падтрымалі Бельгію ў патрабаванні шукаць альтэрнатыву «рэпарацыйнаму крэдыту» Украіне за кошт расійскіх актываў

13.12.2025 / 10:11

Nashaniva.com

Падтрымка Італіі — трэцяй па колькасці насельніцтва і ўплыву краіны ў ЕС — падрывае надзеі Еўрапейскай камісіі на дасягненне пагаднення па гэтым пытанні на саміце 18—19 снежня.

Прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні. Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

Да заклікаў Бельгіі шукаць альтэрнатыву схеме крэдытавання Украіны на 210 мільярдаў еўра за кошт замарожаных расійскіх актываў далучыліся тры краіны — Італія, Балгарыя і Мальта, піша «Медуза».

У сумеснай заяве краін гаворыцца, што яны падтрымліваюць бестэрміновую замарозку расійскіх актываў (такое рашэнне Еўрапейскі саюз прыняў напярэдадні), аднак гэты крок не павінен «прадвызначаць» магчымае выкарыстанне сродкаў для падтрымкі ваенных намаганняў Кіева.

Чатыры краіны заклікалі Еўрапейскую камісію і Раду ЕС «працягнуць вывучэнне і абмеркаванне альтэрнатыўных варыянтаў у адпаведнасці з правам ЕС і міжнародным правам; з прадказальнымі параметрамі і істотна меншымі рызыкамі, каб задаволіць фінансавыя патрэбы Украіны на аснове крэдытнай лініі ЕС або часовых рашэнняў».

Падтрымка Італіі — трэцяй па колькасці насельніцтва і ўплыву краіны ў ЕС — падрывае надзеі Еўрапейскай камісіі на дасягненне пагаднення па гэтым пытанні на саміце 18—19 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула