Ціханоўская: Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў і змяніў маршрут выезду палітвязняў
У Літву гэтым разам прывязуць толькі 9 палітвязняў са 123 вызваленых сёння. З беларусаў гэта будзе толькі нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, астатнія — замежныя грамадзяне.
Святлана Ціханоўская. Скрыншот з відэа
Святлана Ціханоўская выйшла да журналістаў, якія сабраліся каля пасольства ЗША ў Вільні.
Яна паведаміла, што Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў і змяніў маршрут выезду палітвязняў.
«Мы на сувязі з польскім бокам і ўкраінскім, і з амерыканцамі, якія ўсё гэта каардынуюць».
Па словах Святланы Ціханоўскай, поўнага спісу вызваленых пакуль няма, ён фарміруецца.
Чытайце таксама:
«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня
«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі