Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем
Пра размову Уладзіміра Зяленскага з вызваленай палітзняволенай Марыяй Калеснікавай паведаміў журналістам памочнік украінскага прэзідэнта Дзмітрый Літвін.
Марыя Калеснікава, Марына Золатава (спінай) і Кірыла Буданаў. Фота: «Хочу жить»
Літвін таксама расказаў журналістам, што кіраўнік вайсковай разведкі Украіны Кірыла Буданаў прысутнічаў пры прыёме зняволеных, вызваленых Беларуссю.
Тым часам стала вядома, што да беларускіх палітвязняў будуць прымененыя такія ж працэдуры, як да вызваленых з палону ўкраінцаў. Цяпер іх адправяць у санаторый, расказала прадстаўніца Офіса Ціханоўскай ва Украіне Святлана Шаціліна.
Чытайце таксама:
Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну
«Пачуццё неймавернага шчасця». З'явілася вялікае ВІДЭА з вызваленымі беларускімі палітвязнямі