БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці

14.12.2025 / 14:31

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў, як беларускія палітвязні нечакана апынуліся ва Украіне, хаця іх чакалі ў Літве.

 

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Jose Luis Magana

Паводле яго слоў, на ўзроўні разведак былі кантакты аб вызваленні ўкраінскіх зняволеных у Беларусі.

«Кірыл Буданаў звярнуўся да мяне, сказаў, што беларусы гатовыя аддаць палітзняволеных і не хочуць аддаваць праз тую ці іншую краіну ЕС, але гатовыя перадаць праз Украіну.

І я сказаў: безумоўна, гатовыя прымаць. Таму што трэба прымаць і сваіх, і беларускіх палітзняволеных», — сказаў ён.

@nashanivanews Зяленскі расказаў, як украінцы імгненна прынялі рашэнне прыняць людзей у сябе. Гэта добра паказвае, як дробна можа шкодзіць Лукашэнка #беларусь #бабарико #лукашенко #беларусьновости #тихановская ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула