БЕЛ Ł РУС

У Аўстраліі назвалі імёны падазраваных у нападзе на яўрэйскае свята ў Сіднэі

14.12.2025 / 18:23

Nashaniva.com

Улады Аўстраліі расследуюць тэрарыстычны акт на пляжы Bondi Beach у Сіднэі, дзе падчас яўрэйскага свята «Ханука» былі забітыя як мінімум 11 чалавек, у тым ліку дзеці.

Фота: George Chan / Getty Images

Паводле звестак Daily Mail, адным з нападнікаў быў 24‑гадовы Навід Акрам. Фотаздымкі, апублікаваныя выданнем, паказваюць, як узброены мужчына ў чорнай вопратцы з патранташам адкрывае агонь па людзях з моста.

Паводле паліцыі, адзін з нападнікаў быў застрэлены падчас перастрэлкі з праваахоўнікамі, другі — той самы Навід Акрам — паранены, затрыманы і цяпер знаходзіцца пад вартай; яму аказваюць медыцынскую дапамогу. Усяго пацярпелі да 29 чалавек, двое паліцэйскіх і адно дзіця застаюцца ў крытычным стане.

Прэм’ер-міністр Аўстраліі Энтані Албанізі назваў здарэнне тэрарыстычным актам і падкрэсліў яго антысеміцкую накіраванасць.

«Гэта наўмысны напад на яўрэйскіх аўстралійцаў у першы дзень Ханукі — дзень радасці і веры. Гэта агідны акт антысемітызму і тэрарызму, які ўдарыў у самае сэрца нашай нацыі. Напад на аўстралійскіх габрэяў — гэта напад на кожнага аўстралійца», — адзначыў ён.

Пасля атакі паліцыя правяла вобшук у доме падазраванага, а побач з месцам страляніны былі знойдзеныя падазроныя прадметы, у тым ліку самаробнае выбуховае прыстасаванне. Следчыя таксама правяраюць версію пра магчымы ўдзел трэцяга нападніка.

Daily Mail падае словы Ларысы Клейтман, яна страціла мужа, з якім пражыла амаль 50 гадоў.

«Я думаю, яго застрэлілі, бо ён прыўзняўся, каб абараніць мяне. Куля трапіла яму ў патыліцу», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула