Чатырохгадовая дзяўчынка ў Барысаве ў дзіцячым садку зламала руку, спрабуючы рабіць «кола»
У Барысаве ў адным з садкоў адбыўся няшчасны выпадак з чатырохгадовай дзяўчынкай. Падчас гульні дзяўчынка атрымала сур’ёзную траўму, піша Mlyn.by.
Як паведамілі ў Барысаўскай ЦРБ, 12 снежня каля 16:40 у медыцынскую ўстанову была дастаўлена чатырохгадовая дзяўчынка. Медыкі дыягнаставалі ў дзіцяці закрыты пералом абедзвюх костак правага перадплечча.
Інцыдэнт адбыўся падчас гульні. Дзяўчынка сядзела на кукішках на дыване, пасля, абапёршыся на рукі, паспрабавала самастойна выканаць гімнастычнае практыкаванне «кола». Пасля няўдалай спробы дзіця пачало плакаць і скардзіцца на востры боль у руцэ.
Выхавацелька групы паведаміла пра здарэнне бацькам дзіцяці і адміністрацыі садка. Маці дзяўчынкі сама адвезла яе ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.
На месца здарэння неадкладна выехала следча-аператыўная група з удзелам следчага. Сабраныя матэрыялы для правядзення дбайнай працэсуальнай праверкі перадалі ў раённы аддзел унутраных спраў.
— У цяперашні час здароўю дзяўчынкі нічога не пагражае, ёй аказваецца неабходная медыцынская дапамога, — пракаментавала прадстаўніца Барысаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Дар’я Катановіч.