БЕЛ Ł РУС

На рынку ў Табарах прадавалі снег

16.12.2025 / 8:53

Nashaniva.com

На аптовым рынку ў Табарах пад Мінскам у пераднавагоднія дні заўважылі дэфіцытны для Беларусі тавар — снег.

Снег да Новага года — 2 рублі за кілаграм. Менавіта такую незвычайную карціну можна было пабачыць у адным з павільёнаў рынку. Дарэчы, таго самага прадпрымальнага прадаўца завуць Дзяніс. І ён актыўна каментуе паведамленні карыстальнікаў сеткі пад відэа, піша Mlyn.by.

@koko_masha #снег #рынок #чтопродают #продают #креатив ♬ оригинальный звук - koko_Masha

«Гэтая скрыначка са снегам падняла настрой не аднаму дзясятку людзей у гэта пахмурнае надвор’е. Я стараўся як мог», — падзяліўся мужчына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула