БЕЛ Ł РУС

У Аўстраліі кіроўца аўтобуса ўратаваў каалу, якая перабягала дарогу

16.12.2025 / 21:43

Nashaniva.com

У аўстралійскім Брысбене каала на мянушку Перы апынулася ў гарадскім аўтобусе пасля таго, як перабягала ажыўленую дарогу, ухіляючыся ад аўтамабіляў. Гэта першы такі выпадак для мясцовых ратавальнікаў, піша выданне ABC.Net.

Фота: Koala Rescue Brisbane South

13 снежня малады звер, каб пазбегнуць небяспекі, залез на металічны слуп на астраўку бяспекі. Кіроўца аўтобуса, пабачыўшы рызыку для жывёліны, накрыў каалу курткай і перанёс яе ў салон, дзе Перы села на поручні і спакойна чакала дапамогі.

Ратавальнікі былі выкліканыя на месца і пасля першаснага агляду адправілі каалу ў арганізацыю аховы жывёл. На наступны дзень спецыялісты пацвердзілі, што жывёліна здаровая.

Кіраўніца ратавальнай службы Koala Rescue Brisbane South Брыан Баркла выказала кіроўцу аўтобуса падзяку за клапатлівае стаўленне да жывёліны. Перы — маладая асобіна, старэйшая за год, ужо дастаткова самастойная. 

14 снежня Перы выпусцілі на волю ў зялёнай зоне Сэвен-Гілз, недалёка ад месца, дзе яе знайшлі. Мэр Брысбена Адрыян Шрынер адзначыў выдатны ўчынак кіроўцы і заклікаў жыхароў у выпадку небяспекі для жывёл звяртацца да ратавальнікаў, адзначыўшы, што такі выпадак толькі пацвярджае «адметны аўстралійскі характар» горада.

Ратавальнікі папярэдзілі, што каалы могуць быць агрэсіўнымі праз свае кіпцюры і параілі не браць іх у рукі, а пакінуць гэты занятак выратавальнікам.

Чытайце таксама:

У Аўстраліі знялі, як самец каалы плача над памерлай сяброўкай ВІДЭА

Каалы ў Аўстраліі аказаліся на мяжы знікнення. Вінаватыя пажары і высяканне лясоў

У аўстралійскім заапарку нарадзілася рэдкая белая каала ФОТАФАКТ

Хітры злодзей спусташаў гадавальнік у Аўстраліі і ўдала хаваўся. Але аднойчы заснуў на месцы злачынства

Каментары да артыкула