БЕЛ Ł РУС

Выхаванцы школы-інтэрната просяць Дзеда Мароза падарыць ім шторы, пасцелю і абутак

17.12.2025 / 13:35

Nashaniva.com

Карыстальніца Threads звярнула ўвагу на ёлку ў гандлёвым цэнтры «Мандарын» у Гомелі. На ёй зараз вісяць пажаданні дзяцей, якія выхоўваюцца ў школе-інтэрнаце. Выглядае, што пісалі іх не дзеці. 

Беларуска распавядае, што на Новы год дзеці просяць рэчы, якія складана назваць падарункамі. Гэта ніжняя бялізна, ручнікі, пасцеля, абутак, рознакаляровая гірлянда і іншае. Дзяўчына заклікала жыхароў горада не праходзіць міма і дапамагчы дзецям, піша «Салідарнасць». 

Некаторыя каментатары, якія ўжо маюць досвед валанцёрства, выказалі сумнеў, што гэтыя пажаданні напісалі самі дзеці.

— Пра ручнікі, пасцелю, мыла і шапкі пішуць не дзеці ў 99% выпадкаў, а «ўпэўненая дарослая рука». Колькі гадоў я ўжо дапамагаю дзецям з прытулкаў і дзіцячых дамоў. Іх жаданні такія ж, як і ў вашых дзяцей: касметыка, крутыя красоўкі для бегу, планшэты, смартфоны, модныя байкі, лега і г.д. І гэта абсалютна нармальна! Не веру, карацей, у гэтыя «дзядуля, падары мне зімовы камбінезон. Ігарок, 4 гады». Проста нехта хоча вельмі прыгожа закрыць дзіркі.

Іншая валанцёрка падзялілася, што ў мінулым годзе таксама спачатку атрымала базавы спіс накшталт «алоўкаў і мыла», але пазней валанцёры ўсё ж такі дабіліся рэальных жаданняў дзяцей:

— І яны былі зусім іншымі! Вядома, мы збіралі асобна і сродкі гігіены. Любая дапамога вартая ўвагі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула