БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка выказаўся пра размяшчэнне «Арэшніка»

19.12.2025 / 12:23

Nashaniva.com

Паведаміць лакацыю ён адмовіўся.

Лукашэнка падчас УНС выказаўся пра размяшчэнне «Арэшніка» ў Беларусі.

«Сёння прачытаў, што нашы ачумелыя там, за мяжой, заявілі, быццам недзе ў раёне Слуцка мы размясцілі «Арэшнік». Не хачу гаварыць дзе і не скажу.

Але гэта поўная хлусня. Ні ў якім Слуцку мы «Арэшнік» не размяшчалі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Размясцілі там, дзе больш выгадна, але я пра гэта гаварыць не буду. Хоць з часам гэта і не будзе таямніцай. Такі пазіцыйны раён стварыць за кароткі прамежак часу (ці за працяглы)… Ён таямніцай не будзе».

«Я чытаю і ўсміхаюся: наколькі ж дурні! Многія людзі ведаюць і разумеюць, што гэта не так. Але абы ляпнуць у сродках масавай інфармацыі. Узнікае пытанне: навошта амерыканцы ці еўрапейцы цяпер ім грошы плацяць? Яны ж нічога не ведаюць», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула