БЕЛ Ł РУС

Буданаў лічыць, што Расія рыхтуецца да акупацыі краін Балтыі ў найбліжэйшыя гады

20.12.2025 / 12:21

Nashaniva.com

«Раней казалася пра 2030‑ты год, зараз планы скарэктаваныя, перагледжаныя ў бок скарачэння тэрмінаў — на 2027 год», — кажа кіраўнік украінскай разведкі.

Кірыл Буданаў. Фота: Viktor Kovalchuk / Global Images Ukraine via Getty Images

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што Расія плануе акупацыю краін Балтыі і будуе планы на 2027 год. Заява Буданава падчас выступу на мерапрыемстве «Клубу LB», піша «Украінская праўда»

«Паводле асноўнага плана, РФ павінна была быць гатовая да пачатку дзеянняў у 2030 годзе. Зараз планы скарэктаваныя, перагледжаныя ў бок скарачэння тэрмінаў — на 2027 год».

Кіраўнік разведкі ўдакладніў, што гаворка ідзе пра акупацыю краін Балтыі.

«Каб імперыя — а яны бачаць сябе імперыяй — развівалася, ты заўсёды мусіш кудысьці рухацца для пашырэння свайго ўплыву і тэрыторыі. Гэта, дарэчы, адказ на шмат пытанняў. На поўначы — толькі Паўночны Ледавіты акіян і далей за колам — Амерыка. Не варыянт, бо будзе балюча. На ўсходзе — Ціхі акіян і зноў жа Амерыка. Адказ той самы. На поўдні — Кітай, там увогуле будзе катастрофа: сухапутная мяжа, будуць такія ж умовы, як у нас у вайне з Расійскай Федэрацыяй, толькі ўжо для іх. Застаецца толькі захад, які ў іх разуменні, прабачце за фразеалогію, «зажраўся», «хворы», «кволы» і «нерашучы», — сказаў ён

Адначасова, паводле слоў Буданава, Польшча цяпер, згодна з планамі, якія вядомыя ўкраінскаму боку, разглядаецца выключна як мэта для ўдараў РФ — для ваеннай кампаніі без захопу тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула