БЕЛ Ł РУС

Якім будзе надвор'е на калядным тыдні

21.12.2025 / 13:56

Nashaniva.com

Ападкі будуць пераважна ў выглядзе снегу. 

Гродна. Фота з сацсетак

Сіноптык Дзмітрый Рабаў паведаміў, што на Каляды і ўвесь наступны тыдзень у Беларусь прыйдзе сапраўдная зіма. Шэрае і туманнае надвор'е зменіцца маразамі, а ападкі пачнуць выпадаць у выглядзе снегу, фармуючы снежнае покрыва.

У панядзелак і аўторак яшчэ будзе хмарна, пройдуць дажджы з мокрым снегам, а тэмпература складзе ад -2°C да +4°C. Аднак ужо з серады, 24 снежня, маразы ўзмацняцца: уначы чакаецца да -7°C, а ўдзень тэмпература ўпадзе да -8°C у паўночных раёнах.

Непасрэдна на Каляды, 25 снежня ападкаў стане менш, але надвор'е будзе па-сапраўднаму зімовым.

Уначы сіноптыкі прагназуюць ад -5°C да -11°C, а ўдзень — ад -2°C да -8°C. Магчымы слабы туман і галалёдзіца на дарогах.

У выходныя захаваецца марознае надвор'е. Ноччу слупкі тэрмометраў будуць апускацца да -10°C, а ў сярэдзіне дня ў суботу і нядзелю чакаецца ад -3°C да -6°C. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула