БЕЛ Ł РУС

Чыгунка лімітавана выпусціла новыя сувеніры: ад фірменных падстаканнікаў да флэшак-вагонаў

21.12.2025 / 15:46

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка выпусціла лімітаваную серыю святочных сувеніраў, якія будуць прадаваць з 24 снежня 2025 года да 7 студзеня 2026 года.

Сярод фірменных тавараў — традыцыйныя падстаканнікі, будзільнікі, бірулькі ў выглядзе цягнікоў, а таксама флэшкі ў форме лакаматываў і вагонаў.

Набыць сувенірную прадукцыю можна будзе на чыгуначным вакзале ў Мінску, на Дзіцячай чыгунцы, а таксама ў міжнародных цягніках Мінскага вагоннага ўчастка, якія курсуюць у Маскву, Санкт-Пецярбург, Адлер, Мурманск і Архангельск.

Прэс-служба БЧ папярэдзіла, што колькасць тавараў абмежаваная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула