БЕЛ Ł РУС

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»

22.12.2025 / 10:36

Nashaniva.com

Таксама канал пакажа гутаркі Мікіты, якія ён запісаў для праграмы «Мова нанова».

Галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык паведаміла, што іх рэдакцыя зрабіла навагодні канцэрт, у якім удзельнічаў і Мікіта Мелказёраў. На мінулым тыдні Мікіта таксама запісаў пяць інтэрв’ю для «Мовы нанова». Сярод іх і вялікая святочная размова з Лявонам Вольскім.

«Мы прынялі рашэнне паказаць усе гэтыя выпускі ў эфіры. З павагі і памяці — нічога не мяняць у сцэнары. Працягнуць справу, якой жыў Мікіта. Таму ў навагоднюю ноч ён таксама будзе з намі. Светлая памяць», — напісала Коўшык. 

@nashaniva «Загляне сонца і ў наша ваконца» Паглядзіце да канца натхняльны адказ самаго Мікіты Мелказёрава на яго фірмовае пытанне, якое журналіст даў у студзені 2023 пад час вялікай размовы на канале ТОК з Настай Роўдай #жизньмалина #нашаніва #беларускітыкток #беларускіцікток #мелкозеров ♬ i was only temporary (Slowed + Reverb) - my head is empty

Папулярны блогер Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр уночы 21 снежня. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула