БЕЛ Ł РУС

Wildberries і Ozon злавілі на продажы італьянскай макароны

22.12.2025 / 22:1

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю знайшло парушэнні ў працы інтэрнэт-пляцовак Wildberries і Ozon. Аказваецца, гэтыя сэрвісы спрабавалі гандляваць італьянскай макаронай, увоз і рэалізацыя якой забароненыя на тэрыторыі Беларусі.

У ведамстве нагадалі, што згодна з пастановай урада ад 6 снежня 2021 года №700 у Беларусі забаронены ўвоз і продаж макаронных вырабаў, у тым ліку прадукцыі італьянскай вытворчасці.

У сувязі з гэтым абедзвюм пляцоўкам накіравалі рэкамендацыі з патрабаваннем ліквідаваць выяўленыя парушэнні.

Акрамя таго, інтэрнэт-пляцоўкі атрымалі прадпісанні спыніць распаўсюджванне неналежнай рэкламы тавараў, рэалізацыя якіх забароненая заканадаўствам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула