Мужчына патануў у вадаёме глыбінёй 50 см
Сёння раніцай каля вёскі Клепчава ў Сенненскім раёне знайшлі мужчыну.
Супрацоўнік аддзела крымінальнага вышуку выявіў загінулага ў вадаёме на полі. Цела ляжала тварам уніз, мужчына быў апрануты, паведамляе Таварыства выратавання на вадзе.
Глыбіня ў месцы знаходжання складала каля 50 сантыметраў.