БЕЛ Ł РУС

Грэту Тунберг затрымалі ў Лондане на прапалесцінскай акцыі

23.12.2025 / 15:42

Nashaniva.com

Шведская кліматычная актывістка Грэта Тунберг была затрыманая ў аўторак у Лондане падчас пратэсту ў падтрымку забароненай групоўкі «Палесцінская акцыя».

Грэта Тунберг. AP Photo / Lewis Joly, File 

«Грэта Тунберг трымала плакат з надпісам: «Я падтрымліваю вязняў «Палесцінскай акцыі». Я выступаю супраць генацыду», — адзначыў прадстаўнік юрыдычнай арганізацыі, удакладніўшы, што актывістка была затрыманая ў адпаведнасці з брытанскім антытэрарыстычным законам, піша Le Soir.

«Палесцінская акцыя» была дададзена ў пачатку ліпеня ў спіс арганізацый, прызнаных у Вялікабрытаніі «тэрарыстычнымі», пасля акту вандалізму, учыненага яе ўдзельнікамі, некаторыя з якіх знаходзяцца ў зняволенні і распачалі галадоўку. Усякая падтрымка гэтай арганізацыі караецца да шасці месяцаў турмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула