БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне асудзілі на 15 гадоў агента беларускага КДБ

23.12.2025 / 19:53

Nashaniva.com

На ўкраінскай Валыні суд асудзіў агента беларускага КДБ, які займаўся шпіянажам супраць украінскіх памежнікаў, на 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, піша «РБК-Украіна».

Фота: прэс-служба пракуратуры Валынскай вобласці

Як паведамляе пракуратура Валынскай вобласці, 25‑гадовы мужчына ў 2024 годзе пагадзіўся супрацоўнічаць з замежнай спецслужбай і на заданне беларускага КДБ фатаграфаваў і здымаў на відэа абарончую інфраструктуру побач з дзяржаўнай мяжой Украіны. Атрыманую інфармацыю ён перадаваў сваім куратарам і атрымліваў за гэта грашовую ўзнагароду на банкаўскую карту.

Акрамя здымкаў аб’ектаў у памежнай зоне, ён выконваў і іншыя заданні, дзейнічаючы схавана і канфідэнцыйна. Шпіёнская дзейнасць працягвалася да мая 2025 года.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча. Было даказана, што ягоныя дзеянні стваралі пагрозу абароназдольнасці Украіны падчас поўнамаштабнай вайны.

Прысуд вынесены паводле ч. 2 арт. 111 Крымінальнага кодэкса Украіны і набудзе законную сілу пасля заканчэння тэрмінаў на апеляцыю. На час следства абвінавачаны знаходзіўся пад вартай.

Чытайце таксама:

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра справу расійскага апазіцыянера, які аказаўся шпіёнам

У Польшчы чарговага беларуса асудзілі за шпіянаж. Але сядзець яму ўжо нядоўга

Як Бразілія стала «фабрыкай шпіёнаў» для расійскіх разведчыкаў

Каментары да артыкула