БЕЛ Ł РУС

Украінская армія адышла ад Северска

23.12.2025 / 20:17

Nashaniva.com

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў раёне горада Северск працягваюцца цяжкія баі, аднак украінскія войскі пакінулі населены пункт «з мэтай захавання жыццяў» і «баяздольнасці падраздзяленняў». Пры гэтым Северск застаецца пад агнявым кантролем украінскай арміі.

Северск зімой 2024 года. Фота: Яўген Ткачоў

Як сцвярджае прэс-служба ведамства, падчас баёў за Северск Сілы абароны Украіны істотна выматалі праціўніка — кожны метр горада даўся акупантам вельмі дарагой цаной. Захопнікам удалося прасунуцца дзякуючы значнай колькаснай перавазе і пастаяннаму ціску малымі штурмавымі групамі ў складаных метэаралагічных умовах.

Северск быў ключавым вузлом абароны на падыходах да «пояса крэпасцяў» Дружкоўка — Краматорск — Славянск, ажно да межаў Данбаса. Начальнік Генштаба Расіі Валерый Герасімаў дакладваў пра захоп горада яшчэ 12 снежня.

Чытайце таксама:

Пуцін: Расія наступае па ўсіх напрамках, а праціўнік адыходзіць

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны

Армія Расіі прасунулася ў Пакроўску

Каментары да артыкула