У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну
Здарэнне адбылося зусім побач з месцам гібелі генерал-лейтэнанта Фаніла Сарварава, адказнага за ўварванне ва Украіну, які быў 22 снежня падарваны ў сваім аўто.
Сёння позна ўначы на вуліцы Ялецкай невядомы здзейсніў напад на аўтамабіль ДПС. Мужчына падбег да патрульнай машыны і кінуў у салон пакет з самаробнай выбуховай прыладай, паведамляюць блізкія да расійскіх сілавікоў каналы.
У выніку магутнага выбуху двое супрацоўнікаў паліцыі загінулі на месцы, яшчэ двое атрымалі раненні і былі тэрмінова шпіталізаваны.
Мясцовыя жыхары паведамляюць, што чулі як мінімум два гучныя выбухі непадалёк ад паліцэйскага ўчастка.
Пазней СК РФ паведаміў, што было знойдзена цела падрыўніка — ён загінуў.
У гэтым жа раёне, на суседняй вуліцы Ясеневай, адбыўся падрыў аўтамабіля Kia Sorento, у якім знаходзіўся 56‑гадовы генерал-лейтэнант Фаніл Сарвараў. Ён загінуў. Выбухоўка была замацавана пад дном машыны і спрацавала адразу пасля пачатку руху.