БЕЛ Ł РУС

Названы заробак за лістапад

24.12.2025 / 11:5

Nashaniva.com

Сярэдні заробак бруднымі за лістапад склаў 2703,7 рубля, паведаміў Белстат.

У параўнанні з кастрычнікам ён знізіўся на 54,3 рубля.

Калі ж браць заробак «чыстымі», то гэта будзе 2325,2 рубля.

Пры сярэднім курсе даляра за лістапад, заробак бруднымі будзе 913,4 даляра, чыстымі — $785,5.

У Мінску сярэдні заробак за лістапад склаў бруднымі 3560,8 рубля і 3062,8 рубля чыстымі. Гэта 1203 даляра бруднымі і $1034,6 чыстымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула