Беларусы не змогуць рабіць стаўкі ў замежных букмекерскіх канторах — што зменіцца
У Беларусі ўвядуць абмежаванні на плацяжы на карысць арганізатараў азартных гульняў, паведаміла прэс-служба Беларусбанка.
З 2 лютага 2026 года ўступае ў сілу шэраг нормаў Указа № 226 ад 6 чэрвеня 2025 года. У тым ліку пачне дзейнічаць палажэнне аб ігральным бізнэсе, якое забараняе пераводы ў замежныя банкі атрымальнікам з кодам МСС 7995.
Гэты код ахоплівае азартныя гульні, таталізатары, латарэі, фішкі казіно, стаўкі на гонкі і іншыя стаўкі.
«Фізічныя асобы не маюць права заключаць заснаванае на рызыцы пагадненне аб выйгрышы, калі такое пагадненне звязана з пералічэннем грашовых сродкаў у замежныя банкі на карысць нерэзідэнтаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы ігральнага бізнэсу ў адпаведнасці з заканадаўствам замежных дзяржаў», — пазначана ў палажэнні.
У сувязі з гэтым Беларусбанк уводзіць абмежаванні.
Забаронена аплата ставак у таталізатарах, казіно і падобных пляцоўках з «Карты вучня», картак Белкарт-Прэміум у прадукце «Дзіцячы» і іншых.
Забаронена зняцце наяўных за межамі Беларусі па бескантактавай тэхналогіі, уключаючы токены мабільных сэрвісаў і замежныя банкаматы па рэквізітах дэбетавых карт.