БЕЛ Ł РУС

Сталічныя траўмпункты ў галалёд фіксуюць да 70 выпадкаў траўмаў за суткі

24.12.2025 / 15:11

Nashaniva.com

У перыяд галалёду колькасць пацыентаў траўмпункта са звычайных 10‑15 чалавек за змену можа рэзка павялічвацца да 70-ці. Пра гэта журналістам расказалі ў 2‑й цэнтральнай раённай паліклініцы Фрунзенскага раёна Мінска, піша БелТА.

«За нашым траўмпунктам замацаваны шэраг паліклінік Фрунзенскага, Цэнтральнага і Маскоўскага раёнаў. У сярэднім у дзённы час да нас звяртаюцца з траўмамі да 15 пацыентаў, але ў перыяд галалёду іх колькасць павялічваецца ў разы. Максімальная лічба складала 70 чалавек», — расказаў доктар-траўматолаг, загадчык траўматалагічнага кабінета Віктар Комар.

У аддзяленні маецца ўсё неабходнае дыягнастычнае абсталяванне, гіпсавая і аперацыйная, дзе праводзяцца міні-аперацыі пад мясцовай анестэзіяй.

«У выпадку неабходнасці шпіталізацыі пацыенту накладваецца шына, пасля чаго брыгада хуткай медыцынскай дапамогі дастаўляе яго ў стацыянар», — адзначыў загадчык траўматалагічнага кабінета.

У медыкаў існуе паняцце сезоннасці траўмаў. Так, калі зіма небяспечная галалёднымі траўмамі, то вясной і летам траўмы часцей атрымліваюць на адкрытых спартыўных пляцоўках і дачных участках, а восенню — падчас збору ўраджаю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула