БЕЛ Ł РУС

Памідоры па Br55 і не толькі. Якія цэны на каляднай Камароўцы?

24.12.2025 / 19:34

Nashaniva.com

У Беларусь прыходзяць зімовыя святы. Многія беларусы любяць накрываць на гэтыя даты шыкоўныя сталы. Tochka.by зазірнула на галоўны рынак сталіцы і прыцанілася.

 

Фота: Tochka.by

На двары прыстойна пахаладала, але нізкая тэмпература не перашкаджае закупляцца на Камароўцы.

Тут ёсць практычна ўсё. Аднак цэны могуць вельмі здзівіць.

Журналісты Tochka.by паглядзелі, чым цяпер жыве Камароўка і што прадаецца на сезонным рынку ў такое мерзлае надвор'е.

Вітрыны ломяцца

Адразу пабывалі на галоўным рынку. Гародніны і садавіны ў цэлым хапае, але іх, вядома, ужо меней — несезон.

Фота: Tochka.by

Навагоднія ананасы каштуюць Br12, 9—30 за 1 кг. Шмат і цытрусавых. Апельсіны можна знайсці па вельмі прыемных цэнах — Br4,9—25, лімоны — Br4,9—30.

Што тычыцца мандарынаў, то выбар шыкоўны. Па цэнах — ад Br3,9 да Br25.

Добра прадстаўлены і вінаград. Самы танны вам прададуць за Br3,9, а вось дарагія гронкі — амаль за Br40.

Фота: Tochka.by

Найвыгадней купляць бананы, якія ёсць і па Br2,9. Знойдуцца і даражэйшыя — Br7,9.

Выбар яблыкаў невялікі — Br3,5—6. Груш амаль няма, каштуюць яны Br8,9—25, а ківі — Br9,9—46. Таксама ўсё яшчэ вельмі выгадна купляць хурму — па Br2, 9‑25 за 1 кг.

Залатыя памідоры

А вось на некаторую гародніну цэны прыстойна падскочылі. Напрыклад, баклажаны каштуюць каля Br14,9 за 1 кг, а кабачкі — Br9,9.

Кошт таматаў, адной з самай папулярнай гародніны на рынку, можа значна вар'іравацца. Некаторыя не саромеюцца гандляваць імі па Br55 за кіло.

Фота: Tochka.by

Прадавачка, дарэчы, была вельмі незадаволеная тым, што фатаграфуюць цэннікі. «Навошта здымаеце?» — пыталася яна.

Але ёсць на рынку месцы, дзе памідоры прадаюць усяго па Br3,9 за кіло. Шмат варыянтаў у дыяпазоне Br8—15.

Агуркі таксама нятанныя. Самыя простыя каштуюць Br6,9, шыкоўныя хрумсткія варыянты — Br24,9.

Фота: Tochka.by

Можна купіць і перцы па добрых цэнах — Br7,9—15. А вось таннай зеляніны практычна няма — усё ад Br25 за 1 кг.

Шампіньёны, адны з самых даступных відаў грыбоў, каштуюць ад Br9,5 да Br12. Ёсць трохі лісічак па Br40.

Бульба, як звычайна, ёсць самых розных сартоў. Танны варыянт каштуе Br0,99, даражэйшы — Br2,8.

Фота: Tochka.by

Цэны на іншую папулярную гародніну: капуста белакачанная — па Br1,5—2,99, цыбуля — па Br1,5—3, 5,морква — па Br0,5—4, буракі — па Br0,99-4.

Саленняў шмат. Самыя актуальныя: капуста квашаная — Br8—12 за кіло, агуркі салёныя — Br6—15.

Мяса-малочны рай

Калі захочаце купіць хатнюю птушку, то цэны кусаюцца. Кураняты каштуюць Br38—45 за 1 кг, індык — Br25, перапёлка — Br40—45.

Ёсць і трусы па Br32—35 за кіло.

Фота: Tochka.by

Бараніна будзе прадавацца ў дыяпазоне Br24—45 за 1 кг, ялавічына — Br18—35, свініна — Br9,5—26.

Што тычыцца каўбас, то выбару больш, чым у краме, але яны даражэйшыя. У сярэднім каштуюць Br35—69 за кіло. Сала абыйдзецца ў Br26—40.

Фота: Tochka.by

Выдатны выбар беларускіх і замежных сыроў. Яны крыху таннейшыя, чым у гіпермаркетах. Кошты стартуюць ад Br14,3 за 1 кг. У сярэднім беларускія сыры каштуюць Br18—28, палепшаныя — да Br50.

Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

Ёсць і вытанчаныя замежныя варыянты па Br100—200.

Крабы, рыба і ікра

Якое беларускае свята без чырвонай рыбкі? Цэны на такі салёны дэлікатэс — Br100—300 за 1 кг.

Фота: Tochka.by

Бляшанкі чырвонай ікры каштуюць Br40—100 за 100 г. Ёсць і чорная — Br150 за 50 г.

Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

Што тычыцца камчацкага краба, то 230 г каштуюць Br150, а паўкіло — Br250. Свежамарожаная стронга прадаецца па Br49,9—64,99 за кіло.

А што на сезонным рынку?

Тут усё паўпустое. Усё яшчэ ёсць рады з навагоднімі цацкамі. Цэны на іх не змяніліся.

Таксама актыўна прадаюць жывыя ялінлкі. Самыя простыя варыянты каштуюць Br25—30 за штуку, даражэйшыя — Br60—120, галінкі — Br10—20.

Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

Ёсць і штучныя прыгажуні — Br70—270 за штуку.

З ежы тут таксама можна купіць саленні. Шмат грыбоў па Br40—120 за кіло.

Інфаграфіка: Tochka.by

Чытайце таксама:

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Табун навагодніх коней: што можна купіць на Камароўцы ў снежні

Алень на турбіне і Дзед Мароз у купэ цягніка. Дзе ў Мінску самыя незвычайныя навагоднія лакацыі ШМАТ ФОТАЎ

«Цана касмічная»: сала ў Беларусі стала раскошай

Каментары да артыкула