БЕЛ Ł РУС

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні

24.12.2025 / 19:54

Nashaniva.com

Неўзабаве пасля таго, як спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл аспрэчыў у сацсетцы Х факт якога б то ні было ўдзелу ў працэсе нядаўняга вызвалення беларускіх палітвязняў цяперашняга дарадцы Албанскай інвестыцыйнай карпарацыі Валерыя Цапкалы, сам гэты дзеяч адгукнуўся ўласным пастом. 

Валерый Цапкала. Фота: «Наша Ніва»

Прызнаваць, што перабольшыў уласную ролю, Цапкала, праўда, не стаў, а замест гэтага зрабіў выгляд, што Коўл нібыта толькі пацвердзіў раней сказанае ім:

«Сапраўды. Гэта менавіта тое, на што я рабіў акцэнт у інтэрв’ю».

У дэталі, праўда, удавацца не стаў, а замест таго адразу перайшоў да кампліментаў Дональду Трампу і крытыкі Святланы Ціханоўскай:

«Прэзідэнт Трамп быў адзіным кіраўніком дзяржавы, які адрэагаваў на звароты лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і спрыяў вызваленню палітычных зняволеных.

Што сапраўды мяне абурыла, дык гэта тое, што так званы Офіс Ціханоўскай, праз усе кантраляваныя ім СМІ, прадставіў гэта дасягненне як вынік сваёй пяцігадовай працы, а Злучаныя Штаты прадставіў толькі ў дапаможнай ролі».

Цытат і спасылак, што гэта сапраўды было так, Валерый Цапкала не прывёў.

Чытайце таксама:

Джон Коўл пра дапамогу Цапкалы: Не, ён гэтага не рабіў

Цапкала: Мне пазваніў Коўл, і я параіў яму не сустракацца з Ціханоўскай

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды

Каментары да артыкула