БЕЛ Ł РУС

«Мара ў нас адна — каб ён сканаў». Зяленскі сардэчна павіншаваў з Раством

25.12.2025 / 11:26

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны ў калядным звароце распавёў пра традыцыйнае павер’е, згодна з якім у калядную ноч шчырае жаданне можа быць пачута Богам і якое абавязкова здзейсніцца.

«Дарагі народзе, здаўна ўкраінцы верылі, што ў ноч на Раство адкрываюцца нябёсы, і калі расказаць сваю мару, то яна здзейсніцца.

Сёння мара ў нас усіх адна. І жаданне мы загадваем адно на ўсіх. «Каб ён сканаў!», — скажа кожны сабе, але калі мы звяртаемся да Бога, вядома ж, просім шырэй. Просім міру для Украіны. Мы змагаемся за гэта. І молімся за гэта. І мы гэтага заслугоўваем», — адзначыў Зяленскі.

Гаворка, відавочна, пра Уладзіміра Пуціна, які ўжо амаль чатыры гады вядзе вайну супраць Украіны, якая забівае ўкраінцаў.

«Напярэдадні Раства рускія чарговы раз паказалі свой твар — сотні шахедаў, так б'юць бязбожнікі, якія не маюць нічога супольнага з хрысціянствам. Але мы трымаемся, мы молімся за тых, хто на фронце, хто ў палоне — каб яны вярнуліся жывымі», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула