Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ
Фота з жонкай і чатырма дзецьмі апублікаваў у сваім інстаграме Зміцер.
Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю 11 верасня 2025 года. Ён быў сярод тых дэпартаваных 51 палітвязняў, што выдварылі ў Літву.
Змітра затрымалі 23 сакавіка 2022 года. Яму прысудзілі калонію, а Наста тады ж атрымала хатнюю хімію. Па сканчэнні тэрміну Зміцер на волю не выйшаў, яму двойчы дадавалі па годзе зняволення на артыкуле 411.
Раней ён двойчы праследаваўся па крымінальных справах: у 2006 годзе ён быў асуджаны на год і шэсць месяцаў, а ў 2011 годзе быў асуджаны на два гады, але потым яму быў дададзены тэрмін за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». За кратамі ён пабраўся шлюбам. У пары чацвёра дзяцей.