БЕЛ Ł РУС

Зміцер Вайцюшкевіч праспяваў «Калядны вальс»

25.12.2025 / 12:22

Nashaniva.com

Музыка Зміцер Вайцюшкевіч праспяваў калядны вальс на словы Уладзіміра Някляева.

Мастачка Аляксандра Канафальская стварыла рамантычныя малюнкі з дапамогай пяску.

Навагоднія сёння з табой мы надзенем абновы
На ялінцы агеньчык запалім, як зорку ў начы,
І пра тое, пра што ты маўчала, хаваючы словы,
Я цябе папрашу: не маўчы, не маўчы, не маўчы.

У калядную ноч самы час нам прызнацца ў каханні,
Напісаць на сняжынках калядных жаданняў лісты,
Што растаяць на вуснах у нас — i пра нашы жаданні
Будзеш ведаць са мной толькі ты, толькі ты, толькі ты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула