БЕЛ Ł РУС

Памерла актрыса Вера Алентава. Ёй стала дрэнна на пахаванні іншага артыста

25.12.2025 / 14:46

Nashaniva.com

Расійскай актрысе было 83 гады.

У Маскве памерла актрыса Вера Алентава. Ёй стала дрэнна на цырымоніі развітання з акцёрам Анатолем Лабоцкім у Тэатры імя Маякоўскага. 

Паводле звестак Mash, у апошнія некалькі месяцаў Алентова пакутавала ад абвастрэння гіпертанічнай хваробы сэрца.

Алентава нарадзілася ў 1942 годзе ў Котласе Архангельскай вобласці. 

Самы вядомы яе фільм — «Масква слязам не верыць». Карціна, якую зняў яе муж Уладзімір Мяньшоў у 1979 годзе, атрымала «Оскар» за найлепшы замежны фільм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула