БЕЛ Ł РУС

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам

25.12.2025 / 22:59

Nashaniva.com

Вакол Запарожскай АЭС разгортваюцца новыя манеўры. Як піша «Коммерсант», Масква і Вашынгтон пачалі абмяркоўваць сумесны кантроль над аб'ектам.

Фота: Вікіпедыя

Паводле інфармацыі карэспандэнта прэзідэнцкага пула Андрэя Калеснікава, Уладзімір Пуцін на закрытай сустрэчы з бізнэсменамі заявіў, што амерыканскі бок праяўляе незвычайную цікавасць да рэсурсаў станцыі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра выкарыстанне магутнасцяў ЗАЭС для майнінгу крыптавалют.

«Уладзімір Пуцін, паводле інфармацыі «Ъ», не хаваў, што абмяркоўваецца пытанне аб сумесным з амерыканскім бокам (а не з украінскім) кіраванні Запарожскай АЭС. Амерыканскія калегі, напрыклад, выказвалі зацікаўленасць заняцца майнінгам на Запарожскай АЭС. Пастаўкі электраэнергіі ва Украіну таксама па ініцыятыве амерыканскага боку абмяркоўваюцца. А таксама, распавядаў Уладзімір Пуцін, яго пыталіся, ці можна ўкраінскім спецыялістам працаваць на АЭС, а ён адказваў, што яны цяпер там і працуюць, як раней, проста пашпарты ў іх цяпер расійскія», — — пераказвае змест закрытага пасяджэння выданне.

Уладзімір Зяленскі раней агучваў, што амерыканцы прапануюць схему сумеснай эксплуатацыі (Украіна, Расія і ЗША), дзе галоўным кіраўніком будуць менавіта Злучаныя Штаты.

Аднак сама Украіна настойвае на поўным выключэнні Расіі з гэтага ланцужка. Па плане Кіева, станцыяй будуць кіраваць толькі Украіна і ЗША, а выпрацаваная энергія будзе дзяліцца напалову: 50% — Украіне, 50% — у распараджэнне ЗША.

Запарожская АЭС была захоплена расійскімі войскамі яшчэ ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Пытанне кантролю над ёй — адно з самых вострых у мірных перамовах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула