БЕЛ Ł РУС

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

25.12.2025 / 23:17

Nashaniva.com

На пошукі падлетка выйшлі 124 чалавекі, 24 адзінкі тэхнікі. 

Сёння ратавальнікам ад супрацоўнікаў міліцыі паступіла паведамленне аб згубленай дзяўчынцы 2010 года нараджэння паблізу вёскі Гаркава Віцебскага раёна.

У цяперашні час на месцы здарэння створаны аператыўны штаб. На пошукі падлетка выйшлі 24 адзінкі тэхнікі і 124 чалавекі, з іх 15 адзінак тэхнікі і 82 работнікі МНС.

Пошукі арганізаваны з прыцягненнем спецыяльнай тэхнікі выратавальнага ведамства, уключаючы квадрацыклы і беспілотныя лятальныя апараты.

Сваякам дзяўчынкі аказваецца дапамога псіхалагічнай службы МНС.

Пры якіх абставінах згубілася дзяўчынка і іншыя акалічнасці не паведамляюцца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула