Хрэнін: Абстаноўка на заходнім напрамку напружаная і няпростая
Пра гэта заявіў міністр абароны, піша БелТА.
Хрэнін звярнуў увагу, што такія высновы зробленыя на падставе дзеянняў кіраўніцтва суседніх краін, якое не разумее, што трэба зніжаць градус ваеннай напружанасці.
— Ён даволі высокага накалу, перадусім у інфармацыйнай прасторы. Але і дзеянні, якія здзяйсняе кіраўніцтва суседніх краін, сведчаць пра тое, і яны гэтага не хаваюць, што ідзе падрыхтоўка да вайны. Для іх пагроза — Расія, зразумела, гэта і Беларусь. У нас Саюзная дзяржава, будуць ваяваць з намі, — адзначыў міністр абароны.