БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыбыла партыя знішчальнікаў Су-30СМ2

26.12.2025 / 17:26

Nashaniva.com

На адзін з беларускіх аэрадромаў прыбыла партыя знішчальнікаў Су-30СМ2. Гэта не апошняя партыя, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Фота: Ваяр

«Гэта самалёт-знішчальнік, які адпавядае ўсім патрабаванням, што выстаўляюцца да авіяцыйнай тэхнікі такога класа. Лётаць на ім — гэта сапраўднае шчасце», — кажа намеснік камандзіра ВПС і войскамі СПА — начальнік авіяцыі Аляксандр Бяляеў.

Ён дадаў, што хутка гэтыя самалёты пройдуць тэхнічнае вывучэнне ў авіяцыйнай базе і максімум праз два тыдні заступаць на абарону Беларусі ў паветранай прасторы.

«Гэта не апошняя партыя. Пазней будзе паступаць новая тэхніка», — дадаў Аляксандр Бяляеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула